Справу разглядала суддзя Анастасія Лейкоўская, дзяржабвінаваўца — пракурор Зубко.

Віктар Сядоў быў затрыманы 16 кастрычніка ў Мінску паводле відэа, на якім нібыта бачна, што ён кідае камяні на акцыі пратэсту ў Мінску.

Згодна з абвінавачваннем, у ноч на 11 жніўня на перакрыжаванні вуліц Сурганава і Куйбышава каля дому Сурганава, 50, Сядоў прымаў удзел ва ўзвядзенні барыкад, кінуў пры гэтым два прадметы на праезную частку.

Віну часткова прызнаў. Кажа, што паклаў камень на праезную частку і кінуў на дарогу камень.

Сёння ў судзе Сядоў выступіў з апошнім словам.

Ён сказаў, што не змог у такой палітычнай сітуацыі стрымаць свае эмоцыі. Папрасіў прабачэння ў сваёй сям’і, дзяцей, якім прычыніў многа гора: «Спадзяюся з Божай дапамогай вы зможаце выжыць», - эмацыйна выказаўся ён.

Сядоў папрасіў не наказваць яго строга. У выніку Анастасія Ляйкоўская прысудзіла 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1