Расійскі палітык Аляксей Навальны, які знаходзіцца ў калоніі ў Пакрове, абвясціў галадоўку. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у сацсетках палітыка.

Навальны паведаміў, што вырашыў абвясціць галадоўку, бо яму адмаўляюць у медыцынскай дапамозе. Па словах палітыка, у зняволеных «няма іншых метадаў барацьбы».

«Я маю права запрасіць лекара і атрымаць лекі. Ні таго, ні іншага мне тупа не даюць. Боль у спіне перайшла ў нагу. Участкі правай, а цяпер і левай ногі страцілі адчувальнасць. Жарты жартамі, але гэта ўжо напружвае», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0