У эфіры тэлеканала АНТ паказалі фільм «Аперацыя КДБ «Манкурты». У фільме сцвярджаецца, што тэлефонныя размовы прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі былі інсцэніроўкай.

Як заявілі ў эфіры тэлеканала, «спецаперацыя» павінна была завяршыцца яшчэ восенню мінулага года.

У эфіры тэлеканала сцвярджаецца, што тэлефонныя размовы Наталлі Эйсмант і Мікалая Латышонка, нібыта «злітыя» ў сеціва, былі следчым эксперыментам, інсцэніроўкай. Аднак адзін з супрацоўнікаў КДБ нібыта гэтага не ведаў і нібыта прадаваў аўдыязапісы размоў тэлеграм-каналам.

Па словах старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Івана Церцеля, восенню КДБ стала вядома, што невысветлены супрацоўнік робіць спробы выйсці на сувязь з замежнай спецслужбай для перадачы інфармацыі закрытага характару.

Гэтым супрацоўнікам нібыта аказаўся падпалкоўнік КДБ Аляксей Храловіч, які меў доступ да сакрэтнай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0