Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Група дактароў з Мічыганскага ўніверсітэта пацвердзіла эмпірычныя назіранні некаторых медыкаў у даследаванні, апублікаваным у Амерыканскім часопісе інфекцыйнага кантролю (American Journal of Infection Control).

Дактары вывучалі звесткі 27 201 жыхара Мічыгана, якія рабілі тэст на каранавірус. 12 997 пацыентаў раней рабілі прышчэпку супраць грыпу.

Даследаванне паказала, што ў людзей, прышчэпленых ад грыпу, рызыка заразіцца кавідам меншая на 24%, паведамляе DW.

Больш за тое, пацыенты з прышчэпкай ад грыпу значна радзей мелі патрэбу ў шпіталізацыі.

Навукоўцы мяркуюць, што гэта можа тлумачыцца тым, што вакцынацыя супраць грыпу актывізуе імунітэт. Імунная абарона складаецца з розных элементаў, якія ахоўваюць ад любых інфекцый, незалежна ад віруса.

Сярод гэтых элементаў фагацыты і дэндрытныя клеткі (клеткі, якія паглынаюць патагены), а таксама розныя цытакіны (бялкі, якія адыгрываюць важную ролю ў імунных рэакцыях).

Папярэднія даследаванні выявілі, што вакцынацыя супраць розных захворванняў умацоўвае імунную сістэму арганізма. Гэтым і тлумачыцца меншая рызыка заражэння каранавірусам у тых, хто рабіў прышчэпку ад грыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0