Перад гэтым мужчына разам са знаёмым адпачываў у кавярні і пасварыўся з іншай кампаніяй. Мяркуецца, што гэта і стала прычынай наезду на людзей, паведамляе прэс-служба МУС.

Перад закрыццём бара наведвальнікі выйшлі на вуліцу. Двое з іх селі ў «Аўдзі» і пратаранілі кампанію, якая стаяла на тратуары каля ўваходу.

У выніку наезду пацярпелі пяць мужчын, адзін з іх шпіталізаваны.

Кіроўца не спыніўся і паспрабаваў з'ехаць з месца, нарад ДАІ пачаў пагоню. Міліцыянты неаднаразова падавалі сігнал аб спыненні, уключаючы чырвона-сінія маячкі і гукавы сігнал. У выніку ўдалося спыніць іншамарку за 10 км ад райцэнтра.

За рулём быў 34-гадовы бабруйчанін. Ад медыцынскага агляду ён адмовіўся. Раней ён быў судзімы за хуліганства і неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0