Мінск-навіны
Як распавяла малодшы навуковы супрацоўнік Аксана Бука, роды ў вярблюдзіцы Яшмы былі няпростымі, таму дзіцяня было вырашана сімвалічна назваць Вікторыя (г.зн. перамога).
Пасля нараджэння малая адразу ўстала на ногі. Некалькі дзён яны з мамай знаходзіліся ў закрытым памяшканні, пасля чаго іх выпусцілі ў адкрыты вальер.
Цяпер у заапарку чацвёра вярблюдаў — Яшма, Вікторыя, бацька малой Васіль, а таксама пажылая вярблюдзіца Сакэ.
Мінск-навіны
Сёння Вікторыя свабодна бегае па вальеры побач з мамай. Яшма перажывае за верблюдзяня і пры набліжэнні наведвальнікаў перыядычна выдае гукі, падобныя на рык.
0
0
0
0
0
0