Гарады Беларусі, дзе больш за 10 падпісчыкаў «НН» (у парадку колькасьці падпісчыкаў, без уліку падпісчыкаў, якія жывуць у раёне)
Менск (59,4% ад агульнай колькасьці падпісчыкаў)
Горадня (4,6% ад агулу)
Гомель (3,4% ад агулу)
Берасьце (2,2% ад агулу)
Магілёў, Віцебск (2,0% ад агулу)
Баранавічы (1,8% ад агулу)
Маладэчна (1,4% ад агулу)
Наваполацак (1,2% ад агулу)
Барысаў
Жодзіна, Полацак
Ворша (уключаючы Барань)
Вялейка, Жлобін
Пінск
Ваўкавыск
Сярод не-гарадоў найбольш падпісчыкаў далі Івянец (Валожынскі раён) і пасёлак Лясны (Менскі раён).
Цікава, як падпісчыкі часам сканцэнтраваныя ў невялічкіх гарадах ці нават на асобных вуліцах — мусіць, дзе ёсьць актыўнае ядро грамадзянскай супольнасьці — як у Віцебску на вуліцы Чкалава, у Горадні на завулку Белуша, вуліцах Суворава, Дамброўскага й Таўлая, у Гомелі на вуліцах Сухога і Сялянскай, у Жодзіне на Гагарына.
Павелічэньне долі менскіх чытачоў у агульнай колькасьці проці мінулага году мы тлумачым падарэньнем газэты, а таксама меншай запалоханасьцю сталічнага жыхарства.