У віцебскай кватэры ў мясцовай жыхаркі праваахоўнікі канфіскавалі больш за 400 патронаў, паведамілі ва УУС аблвыканкама.
Аператыўнікам стала вядома, што жыхарка абласнога цэнтра збіраецца прадаць патроны. Сышчыкі высветлілі, што рэалізацыяй боепрыпасаў хоча заняцца 50-гадовая віцяблянка. Пры аглядзе яе кватэры міліцыянеры выявілі цэлы арсенал. Акрамя 400 патронаў розных калібраў у доме знаходзіліся фрагменты вінтоўкі Мосіна, а таксама 14 запалаў да гранатаў.
Жанчына распавяла, што ўсё знойдзенае належыць яе мужу, які цяпер жыве асобна. Муж і жонка затрыманыя, канфіскаваны арсенал, высвятляюцца крыніцы яго паходжання.





