Праваабаронцы абнавілі спіс палітвязняў. Гэты статус атрымалі 15 чалавек:
- Сяргей Базук — (асуджаны на адзін год абмежавання волі з накіраванне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 339 КК, накіраваны для адбыцця пакарання);
- Сяргей Верашчагін — (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
- Андрэй Царонак — (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па ч.1 і 2 арт. 339 КК);
- Міхаіл Юдзін — (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
- Міхаіл Ефімовіч — (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
- Вадзім Хіжнякоў — (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
- Андрэй Севяртока — (асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
- Канстанцін Паляк — (асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання);
- Іван Зянько — (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК);
- Аляксей Драб — (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК);
- Яўген Бароўскі —(асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК);
- Уладзімір Каскель —(асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК);
- Яўген Зашчытаў —(асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
- Аляксандр Шаўцоў — (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
- Аліна Войцех — (асуджаная на два гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
Цяпер ў Беларусі 338 палітвязняў.





