Лідара АГП Мікалая Казлова ўсё ж выпусцілі на волю. Яго вывезлі на ўскраіну горада і там выкінулі на абочыну.
Нагадаем, учора Мікалай Казлоў у вызначаны час не выйшаў са сваіх 15 сутак.
Казлова затрымалі 22 сакавіка. На наступны дзень, падчас судовага пасяджэння, палітыку стала дрэнна і яго давялося шпіталізаваць.
Ён скардзіўся, што на Акрэсціна правёў ноч у аднамеснай камеры, дзе знаходзілася 8 чалавек і дзе на падлогу вылілі два вядры хлоркі.





