Пагоню на сцяне намалявалі яшчэ ў кастрычніку мінулага года, але сёлета ў сакавіку яна стала масавым мерапрыемствам, паведамляюць праваабаронцы.

Справу ў Судзе Калінкавіцкага раёна разглядала суддзя Святлана Сарнаўская. Яна доўга спрабавала дамагчыся ад Святланы Раманцавай, чаму яна вырашыла намаляваць на сцяне свайго дома гэты малюнак. Раманцава адказвала, што вырашыла проста абнавіць старую сцяну і размясціць на ёй нешта прыгожае. А Пагоня — гэта нацыянальны сімвал, ён унесены ў афіцыйны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Сарнаўская дамагалася, каб Святлана патлумачыла, чаму менавіта такую выяву яна намалявала.

Сарнаўскя прызнала Раманцаву вінаватай у правапарушэнні паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП і прызначыла пакараць яе штрафам памерам 10 базавых велічынь. Цяпер гэта 290 рублёў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0