Паводле папярэдніх даных спецыялістаў Тэль-Авіўскага універсітэта, паўднёваафрыканскі штам каранавіруса B.1.351 можа «абыходзіць» вакцыну ад Pfizer/BioNTech, паведамляе Reuters.

З-за невялікай колькасці даследаваных выпадкаў вынікі пакуль што нельга назваць рэпрэзентатыўнымі.

У даследаванні, апублікаваным у суботу, параўноўваюцца даныя 400 чалавек (якім дыягнаставалі COVID-19 праз два тыдні ці больш пасля таго, як тыя атрымалі адну ці дзве дозы вакцыны), супраць такой самай колькасці невакцынаваных пацыентаў з каранавірусам.

Даследчыкі Тэль-Авіўскага ўніверсітэта і найбуйнейшага пастаўшчыка медыцынскіх паслуг Ізраіля Clalit выявілі, што сярод вакцынаваных двума дозамі вакцыны людзей узровень распаўсюджанасці штаму B.1.351 быў у 8 разоў вышэйшы, чым у невакцынаваных — 5,4% супраць 0,7%.

Спецыялісты дапусцілі, што вакцына Pfizer можа быць менш эфектыўнай супраць паўднёваафрыканскага варыянта COVID.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0