Фота CNN

Фота CNN

Жытло пад назвай TECLA — гэта першы 3D-друкаваны дом з гліны, што можа стаць варыянтам для размяшчэння людзей, якія маюць фінансавыя праблемы, піша CNN.

За апошнія некалькі гадоў тэхналогія 3D-друкаваных дамоў стала імкліва развівацца, бо такі метад абяцае хуткія тэрміны будаўніцтва і невялікія выдаткі. Такі дом быў надрукаваны за 24 гадзіны ў Расіі ў 2017 годзе, а праз два гады ў Мексіцы з’явіўся цэлы раён, надрукаваны на 3D-прынтары.

Аднак усе папярэднія пабудовы былі створаныя з выкарыстаннем бетону або сінтэтычных матэрыялаў накшталт пластыку. Жытло TECLA, у сваю чару, было надрукавана з гліны.

Кучынэла лічыць, што такі падыход можна прымяняць у розных частках свету. Асабліва актуальна гэта можа быць для тых рэгіёнаў, дзе прамысловых матэрыялаў не так шмат.

Друк глінай мае свае недахопы. Гэта значна больш павольны працэс, бо гліна сохне даўжэй за бетон. Дом з гліны можна надрукаваць за 200 гадзін, але гліняная сумесь можа сохнуць тыднямі — у залежнасці ад клімату. Да таго ж гліняныя дамы маюць абмежаванні ў вышыні.

Аднак агульнадаступнасць гліны робіць такую канструкцыю прывабнай для многіх краін, дзе назіраецца недахоп жытла.

3D-прынтары Crane WASP змяшалі ваду з глінай і надрукавалі прататып TECLA плошчай 60 квадратных метраў. Канструкцыя мае дзве круглыя прасторы, злучаныя разам. У доме ёсць гасцёўня, спальня і ванны пакой. Дзверы і вокны ўсталёўваюцца асобна пасля друку, а мэблю для дома таксама можна надрукаваць з дапамогай Crane WASP.

Аднак ідэя TECLA заключаецца не ў тым, каб ствараць аднатыпныя дамы, а адаптаваць пабудовы згодна з месцазнаходжаннем і кліматычнымі ўмовамі.

Архітэктары праекта адзначаюць, што будаўнічы працэс адносна просты, таму яго можна шырока выкарыстоўваць. Больш за тое, невялікія гліняныя будынкі могуць стаць вырашэннем праблемы перанаселенасці мегаполісаў.

Згодна з дакладам ААН, на будаўніцтва прыходзіцца 38% выкідаў вуглякіслага газу ў свеце. Аднак стварэнне дома TECLA патрабуе нашмат менш энергіі, чым стандартны дом, што дапаможа знізіць выкіды CO2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0