Чытайце таксама. КДБ пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні Кастусёва і Фядуты

Выглядае, што мела месца аператыўная камбінацыя па выманьванні Зянковіча ў Маскву і наступны захоп.

Але як так можа быць, што КДБ затрымлівае на тэрыторыі іншай дзяржавы? А ніяк. 

У 108-м артыкуле Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (КПК) Беларусі напісана, што асоба, якая падазраецца ў злачынстве, можа быць затрымана органам крымінальнага пераследу «ў межах сваёй кампетэнцыі».

Натуральна, што органы бяспекі канкрэтнай дзяржавы дзейнічаюць на сваёй тэрыторыі і на тэрыторыі іншай дзяржавы працаваць не могуць, іначай гэта — умяшанне ў чужыя ўнутраныя справы. Як і КПК, зрэшты, дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Калі трэба затрымаць кагосьці на тэрыторыі іншых дзяржаў, то ўключаецца доўгі механізм экстрадыцыі, як у выпадку, напрыклад, з баксёрам Кудзіным: заводзіцца крымінальная справа, збіраюцца паперы, перадаюцца ў Генеральную пракуратуру. Тая звяртаецца да сваіх калег у Расіі, а тыя ўжо вырашаюць, задаволіць гэтую просьбу ці не. У выпадку задавальнення затрыманне праводзяць расійскія сілавікі. Пры гэтым могуць прысутнічаць і беларускія сілавікі — гэта будзе называцца «сумесная аперацыя».

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Магчыма, у дакументах аб затрыманні Зянковіча і Фядуты будуць стаяць адзнакі аб затрыманні недзе ў Беларусі, скажам, у 100 метрах ад граніцы з Расіяй. Можна выказаць сумнеў, што ў дакументах будзе пазначана тэрыторыя Расіі.

Але ці першы гэта такі выпадак? Імаверна, што не. Абазнаныя называюць практыку не тое каб пашыранай, але прынамсі не выключанай:

«Бывала, што бандытаў вывозілі літаральна ў багажніках. Але тады гэта былі канкрэтныя бандыты з заведзенымі на іх крымінальнымі справамі. Гэтых людзей нельга было палохаць рухам папер, каб не згубіць. Як правіла, расіяне рэагуюць на такое даволі нервова, калі даведваюцца, але заўсёды ўдаецца дамовіцца», — кажа былы работнік следчых органаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0