Баранавіцкага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка асудзілі на 15 сутак. Ён запісваў працэс на дыктафон
Яго затрымалі ўчора за тое, што на судовым працэсе ён нібыта фатаграфаваў абвінавачанага. Хаця, як паспеў заявіць Аляксандр, ён толькі запісваў на дыктафон працэс, што з'яўляецца ягоным абсалютным правам.
Аднак суддзя Кміта не паверыў у гэта. Праваабаронцу прымушалі паказаць тэлефон, але ён не пагадзіўся. Тады ў яго забралі тэлефон, а яго самога затрымалі.
Сёння стала вядома, што Аляксандра асудзілі на 15 сутак арышту. Па якім менавіта артыкуле — пакуль невядома, паведамляе spring96.org.