Скрыншот відэа МУС
Міліцыя вылічыла асобу 40-гадовага мужчыны, які быў датычны да крадзяжоў. Ён прыдумаў хітрую схему.
Прыходзіў у рыбацкія крамы, першапачаткова здымаў з вуд, шпулек, воблераў, прынад, дратоў і гумак антыкрадзежныя біркі, хаваў тавары на стэлажах, фатаграфаваў іх месцазнаходжанне і сыходзіў з крамы. А праз час вяртаўся і забіраў «прыхаваную» маёмасць.
За два месяцы ён зрабіў 10 крадзяжоў з чатырох крам. Шкода склала 2500 рублёў.