Заява з'явілася на старонках пасольстваў Германіі і Францыі ў Мінску. Вось яго тэкст.

Падчас сустрэчы бакі закранулі тэму палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама абмеркавалі некаторыя пытанні міжнароднай палітыкі.

Сустрэча прайшла ў канструктыўным рэчышчы.

Амбасадары выказалі занепакоенасць урадаў сваіх дзяржаў з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і нагадалі аб пазіцыі ЕС аб немагчымасці нармалізацыі адносін да тых часоў, пакуль не будзе пакладзены канец сілавым дзеянням, накіраваным супраць мірных дэманстрантаў, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітычныя зняволеныя, не будзе пачаты шырокі ўсебаковы палітычны дыялог і, як вынік, праведзеныя новыя прэзідэнцкія выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0