CR СК

СК

17-гадовы хлопец знаходзіўся на тэрыторыі будаўніцтва бальніцы. Ён некалькі разоў ударыў нагой па цаглянай сцяне, у выніку абваліліся тры жалезабетонныя пліты перакрыцця на другім паверсе. А адна з пліт прыціснула падлетка.

Двое іншых хлопчыкаў паклікалі на дапамогу. З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі маладзён шпіталізаваны. Зараз яго жыццю нічога не пагражае.

Хлопец з'яўляецца навучэнцам школы-інтэрнату для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата і пражывае ў інтэрнаце гэтай установы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0