У ЗША двое мужчын загінулі пасля таго, як электрамабіль Tesla ўрэзаўся ў дрэва і загарэўся, паведамляе meduza.io са спасылкай на х'юстанскі тэлеканал KPRC 2.

Аўтамабіль трапіў у аварыю ўвечары 17 красавіка недалёка ад горада Спрынг. Загінулі людзі, яны сядзелі на пярэднім і заднім пасажырскіх сядзеннях.

Пры гэтым, як заявілі ў паліцыі, перад аварыяй «ніхто не кіраваў» цалкам электрычным аўтамабілем 2019 года. Да канца незразумела, ці выкарыстоўвалі ў электракары аўтапілот.

Сваяк аднаго з загінулых паведаміў, што ў аўтамабілі знаходзіліся двое чалавек. Ім было 59 і 69 гадоў.

Аўтамабіль тушылі на працягу чатырох гадзін з-за таго, што батарэі аўтамабіля пастаянна загараліся. Пажарныя звярталіся па дапамогу ў кампанію Tesla, але незразумела, ці адказаў хто-небудзь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0