Пра гэта заявіла пасол ЗША Джулі Фішэр падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Вільні.

Санкцыі адноўленыя супраць наступных кампаній:

  • «Беларускі нафтавы гандлёвы дом»
  • «Белнафтахім» і яго амерыканскі філіял
  • «Белшына»
  • «Гродна Азот»
  • «Гродна Хімвалакно»
  • «Лакафарба»
  • «Нафтан»
  • «Полацк Шкловалакно»

Праз 45 дзён супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі павінна быць спынена, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.

Санкцыі ўводзяцца па прычыне сістэматычнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі. ЗША заклікалі ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.

Раней санкцыі былі скасаваныя, але ў сакавіку 2021-га ЗША заявілі, што зноў запусцяць іх і пазбегнуць гэтага рэжым можа, калі вызваліць палітвязняў і пойдзе на дыялог з народам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0