spring96.org

spring96.org

Крымінальная справа на Аляксандра была заведзена за тое, што ён на каршэрынгавым аўто перавёз шыныі, з якіх потым на дарозе ў жылым комплексе «Каскад» былі збудаваныя барыкады.

Гэта адбылося ўвечары 12 кастрычніка. У той дзень на «Маршы пенсіянераў» у Мінску супраць пратэстоўцаў былі ўжытыя газ, святллшумавыя гранаты і іншыя спецсродкі, і ў адказ на гэта людзі ў многіх раёнах выйшлі на вячэрнія акцыі пратэсту.

Аляксандра затрымалі 27 кастрычніка, і да суда ён знаходзіўся ў СІЗА на Валадарскага.

Геджадзэ сваю віну прызнаў часткова. На судзе ён не адмаўляў, што перавозіў шыны, але казаў, што не ведаў, для чаго іх будуць выкарыстоўваць. Да пачатку слуханняў па справе палітвязень кампенсаваў пазоў ад МНС на пакрыццё шкоды (66,36 рубля).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0