Фота Aif.md.

Фота Aif.md.

Харчовая цвіль — гэта мікраскапічны грыбок. Ён размнажаецца шляхам выпускання спор у паветра, і, калі гэтыя споры трапляюць на нясвежую ежу, яны могуць прарасці. Калі гэта здараецца, ежа можа змяняць колер і выгляд. Але важна разумець: цвіль пранікае ў ежу ўжо за дзень-два да таго, як яе прыкметы з’яўляюцца на прадукце, тлумачыць ВВС.

Увогуле, цвіль не заўсёды шкодзіць людзям. Грыбок грае важную ролю ў паляпшэнні смаку, тэкстуры і харчовай вартасці прадуктаў і нават можа палягчаць іх страваванне. Калі б на свеце не было цвілі, мы, напрыклад, не ведалі б, што такое піва ці піцца. Але розныя тыпы цвілі па-рознаму ўплываюць на арганізм, таму да цвілой ежы трэба ставіцца з асцярогай. І, зразумела, не кожны з такіх прадуктаў можна есці.

Цвіль можа пашкоджваць любую ежу, але ёсць шэраг прадуктаў, якія ёй спрыяюць больш за ўсё. Гэты грыбок любіць цёплае, вільготнае і багатае на бактэрыі асяроддзе. Напрыклад, садавіна, гародніна і салата змяшчаюць шмат вады, а ў хлебе хапае вільгаці і вугляводаў, якімі можа карміцца цвіль. Але грыбок не любіць салёныя, салодкія і кіслыя прадукты, таксама як і вельмі сухія ці халодныя ўмовы.

Агентства харчовых стандартаў (Вялікабрытанія) рэкамендуе не есці цвілы хлеб, бо нават незакранулыя плесняй часткі бохана могуць мець плесневыя пашкоджанні, якія вам не бачныя. У той жа час, калі хлеб пачарсцвеў, але на ім яшчэ няма цвілі, можна зрабіць з яго сухары.

Сухія сыры — напрыклад, чэдар і пармезан — добра супрацьстаяць плесні. Таму, калі калоніі плесні на такіх сырах складаюць менш за 5 міліметраў у дыяметры, можна выразаць цвіль, адступаючы па баках ад яе як мінімум на 10 міліметраў. Іншая справа з мяккімі сырамі або з любымі відамі сыроў, якія можна намазваць або ламаць. Такія сыры, калі яны плеснеюць, варта выкідаць у смецце, зразумела, за выключэннем спецыяльных сартоў сыра з плесняй.

Цвёрдую садавіну і гародніну з маленькімі плямамі цвілі, калі яна не пакрытая сокам, звычайна можна есці, трэба толькі выразаць з яе калоніі цвілі. Мяккую садавіну і гародніну з прыкметамі цвілі трэба выкідаць, як і зацвілыя яблыкі — яны змяшчаюць шмат таксіну пад назвай патулін. Нарэшце, калі размова ідзе пра сплеснелы джэм, можна зняць з яго слой цвілі і слой джэму таўшчынёй некалькі сантыметраў, што зробіць джэм больш бяспечным для харчавання. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?