Пра гэта паведаміў кіраўнік амерыканскай кампаніі Space X Ілан Маск, перадае CNN.

«Шчыра кажучы, куча людзей, верагодна, памрэ спачатку. Дабрацца туды няпроста», — адзначыў ён.

Маск дадаў, што на вывучэнне Марса будуць адпраўляць толькі добраахвотнікаў. Суразмоўца CNN сказаў, што існуе вялікая колькасць ахвотных узяць удзел у такой экспедыцыі.

Па словах прадпрымальніка, іх чакаюць «выдатнае падарожжа» і «надзвычайны вопыт». «Так, можна памерці. Будзе нязручна, і ежа, верагодна, будзе не вельмі добрай, і іншыя падобныя рэчы. Але калі вас прыцягвае цяжкая і небяспечная, але выдатная прыгода, то Марс — самае адпаведнае для яе месца» — рэзюмаваў Маск.

На думку заснавальніка Space X, заваяванне Марса, як і іншых планет неабходна для выжывання чалавецтва.

Летась Маск казаў, што яго кампанія зможа ўпершыню даставіць чалавека на Марс праз шэсць гадоў. «Калі нам пашанцуе, то, можа, і за чатыры гады», — меркаваў ён. Адпраўка беспілотнай місіі SpaceX на Марс плануецца на працягу двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0