Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Каманда навукоўцаў, чыя праца была апублікаваная ў выданні Journal of Oral Medicine and Dental Research, сцвярджаюць, што вірус кавіду, магчыма, здольны пранікаць у арганізм у абыход дыхальных шляхоў. На іх думку, крыніцай хваробы ў такім выпадку робяцца дзясны, у асаблівасці пашкоджаныя праз парадантыт і іншыя хваробы, піша Daily Mail.

Справа ў тым, што хваробы дзясен робяць іх больш чуллівымі да бактэрый і тым больш да вірусаў, якія нашмат меншыя за бактэрыі. Таму мікраарганізмы трапляюць з дзясен у крывяносную сістэму.

Прафесар універсітэта Бірмінгема Іэн Чэпл, адзін з асноўных аўтараў працы, прызнае, што патрэбны новыя даследаванні, каб пацвердзіць гіпотэзу. Калі атрымаецца гэта зрабіць, будзе зразумела, чаму, згодна з іншымі працамі, людзі, якія дрэнна сочаць за гігіенай зубоў і маюць хваробы дзясен, у асноўным маюць больш цяжкія формы кавіду, чым людзі са здаровымі дзяснамі.

Але ўжо зараз можна дапусціць, што выкананне правіл гігіены ратавой поласці можа знізіць рызыку цяжкай формы кавіду. Напрыклад, у гэтым можа дапамагчы чыстка зубоў два разы на дзень як мінімум на працягу дзвюх хвілін і выкарыстанне сродку для паласкання рота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?