Паводле заявы паліцыі, расійскамоўны сіндыкат хакераў-вымагальнікаў заявіў, што скраў канфідэнцыйныя звесткі, у тым ліку пра інфарматараў.

Кіберзлачынцы размясцілі на сваім сайце ў даркнэце скрыншоты, якія пацвярджаюць крадзеж больш як 250 гігабайт даных.

Падрабязнасці ўзлому былі раскрытыя ў панядзелак паліцэйскай управай акругі Калумбія, якая папрасіла ФБР расследаваць «несанкцыянаванае пранікненне» ў яе кампутарную сетку.

Інфармацыі аб тым, што атака закранула якія-небудзь паліцэйскія аперацыі, пакуль не паступала.

Хакерская групоўка «Бабук» заявіла на сваім сайце, што «спампавала дастатковы аб'ём інфармацыі» з базы даных.

Групоўка дала вашынгтонскай паліцыі тры дні на тое, каб звязацца з ёй, прыстрашыўшы ў адваротным выпадку выдаць звесткі злачынным фармаванням.

Мяркуючы па размешчаных у інтэрнэце скрыншотах, у злачынцаў ёсць доступ да звестак як мінімум з чатырох кампутараў, уключаючы справаздачы выведкі, інфармацыю аб канфліктах паміж бандамі, перапіс зняволеных.

Паліцыя Вашынгтона заявіла, што сур'ёзна ставіцца да пагрозы.

На тым тыдні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн увёў новыя санкцыі супраць урада Расіі і выслаў 10 дыпламатаў у адказ на хакерскія атакі і ўмяшанне ў выбары.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру