22 красавіка ў рэанімацыю Петрыкаўскай ЦРБ прывезлі дзяцей трох і двух гадоў з вострым бытавым медыкаментозным атручваннем.

Маці на непрацяглы час пакінула іх без нагляду. Дзеці знайшлі небяспечныя лекі і пачалі есці. Вярнуўшыся, жанчына пабачыла гэта і выклікала «хуткую дапамогу».

Дзеці знаходзяцца ў цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0