Фота да зняволення
На самой цырымоніі, па словах нявесты, прысутнічалі яна, Віктар, рэгістратар і наглядчык.
«Я вельмі шчаслівая. Там невялікі пакой, з іконамі, усё было вельмі прыгожа. Прывялі Віктара. Ён вельмі хваляваўся, перажываў, спачатку не глядзеў нават на мяне. Усё прайшло добра. Эмоцыі, вядома, цераз край. Мне здаецца, з мяне ўпаў нейкі груз», — падзялілася Яўгенія.
Віктара Панцялеева затрымалі 18 жніўня. Яму выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі за ўдзел у масавых беспарадках 10 жніўня. Цяпер ідзе суд.
Віктар і Яўгена сустракаліся чатыры гады, да мая 2020 года, а затым рассталіся. Але потым дзяўчына даведалася, што Панцялееў у СІЗА. Яна напісала былому хлопцу, ён адказаў, і адносіны аднавіліся. Падчас адзінага спаткання ў лютым 2021 года Віктар зрабіў каханай прапанову.
Раней у СІЗА Брэста распісаліся Святаслаў і Таццяна Герасімукі.





