Delfi.lt

Delfi.lt

«Мы прапануем у 5-11 класах кожны другі тыдзень весці ўрокі на вуліцы. Вядома, калі надвор'е дажджлівае, гэта можа гучаць не вельмі прывабна, але май у Літве па статыстыцы самы сонечны месяц, мы ў Вільні стварылі ўмовы для вучобы не толькі на тэрыторыях школ, але і ва ўсім горадзе», — сказаў на прэс-канферэнцыі мэр, акцэнтуючы, што для рэгулярнага тэставання школьнікаў у горадзе не хапае медперсаналу.

Мэр адзначыў, што ён прапанаваў ураду арганізаваць дэцэнтралізаваную сістэму вяртання дзяцей у школы, каб школы самі маглі вырашаць, як працаваць з вучнямі 5-11 класаў.

«Вучыцца засталося 6 тыдняў. Мы разумеем, што галоўнае — пачатковая школа і выпускныя класы, каб там усё было добра. Што тычыцца 5-11 класаў, мы хочам, каб школы самі прымалі рашэнне, як гэта рабіць», — заўважыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0