«Напісаў заяву аб бяспечным утрыманні». Мікалай Статкевіч амаль увесь час сядзіць у камеры адзін
Палітык Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі ўжо 11 месяцаў. Амаль увесь гэты час ён сядзіць у камеры адзін. Пра гэта ў інтэрв’ю «Нашай Ніве» распавяла яго жонка Марына Адамовіч.
Фота Надзеі Бужан
«Калі яго перавялі ў Жодзіна, ён напісаў заяву аб бяспечным утрыманні ў сувязі з пагрозай, якая можа сыходзіць ад адміністрацыі. Бо не сакрэт, што спробы ціснуць на палітычных вязняў праз іх сукамернікаў прадпрымаліся і прадпрымаюцца. І калі нешта здараецца, гэта звычайна спісваюць на побытавыя канфлікты ў камерах. Калі сукамернікаў няма, то спісваць няма на каго».
Інтэрв'ю цалкам:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ