«З высокай ступенню ўпэўненасці можна зрабіць выснову, што дзеянні расійскіх грамадзян былі накіраваныя на спыненне паставак спецпрадукцыі ў Грузію і Украіну», — цытуе Балгарская служба Радыё Свабода прадстаўніка Генпракуратуры Сійку Мілеву.

Емяльян Гебрэў

Раней паведамлялася, што расіяне — супрацоўнікі ГРУ могуць быць датычныя да замаху на мясцовага бізнэсмена Емяльяна Гебрэва, які займаўся пастаўкамі зброі. Следства вывучае магчымае дачыненне Расіі да выбуху 12 лістапада 2011 года на складзе кампаніі Гебрэва EMCO, дзе знаходзілася прадукцыя, прызначаная для Грузіі.

Два паслядоўныя выбухі адбыліся на складах вайсковага завода ў Іганаве ў цэнтры краіны ў сакавіку і красавіку 2015 года. Там, паводле даных Міністэрства эканомікі Балгарыі, гэтак жа захоўвалася прадукцыя EMCO.

31 мая 2015 года адбыўся пажар у будынку былога Інстытута спецыяльнай тэхнікі ў Сафіі, у выніку якога згарэлі матэрыялы расследавання выбухаў у Іганаве. У 2020 годзе выбух адбыўся на складзе завода «Арсенал» каля горада Мыгліжа.

Заява балгарскай пракуратуры паступіла праз 11 дзён пасля таго, як прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш афіцыйна абвінаваціў расійскую вайсковую выведку ў выбуху вайсковых складоў у Врбеціцы ў кастрычніку 2014 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру