БАЖ

БАЖ

Юдзін сказаў, што маленькі сцяжок у аўто не з’яўляецца пікетаваннем, спасылаўся на Канстытуцыю.

У заклад да выплаты штрафа ў Валерыя Юдзіна забралі смартфон, а працоўны тэлефон, які забралі падчас агляду, суддзя пастанавіў вярнуць, бо фатограф прывёз дакументы, што тэлефон належыць арганізацыі, дзе ён працуе.

Валер Юдзін правёў амаль двое сутак за кратамі ў гродзенскім ізалятары, умовы ўтрымання там ён назваў невыноснымі. Па словах фатографа, ён адразу быў аднесены да «палітычных» — так называюць супрацоўнікі ізалятара людзей, якіх затрымліваюць за падобныя «правапарушэнні». Ім не дазваляюць сядзець або ляжаць на нарах днём да адбою, у адваротным выпадку пагражаюць карцарам. Будзяць ноччу, ставяць да сценкі з рукамі за спінай і па камандзе кантралёра загадваюць назваць свае даныя, артыкул, па якім затрыманы, і месца жыхарства. Да «звычайных» арыштантаў гэтыя меры не прымяняюцца.

Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса «Твой город Гродно». Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС і пенітэнцыярнай сістэме. Быў затрыманы 22 красавіка, калі выязджаў на сваім аўтамабілі на працу. Супрацоўнік ДАІ выклікаў людзей у цывільным, якія суправадзілі фатографа ў Кастрычніцкі РАУС Гродна, дзе мужчыну затрымалі на двое сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0