Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам перагледзець стасункі з Масквой у выпадку, калі абвастрэнне канфлікту на мяжы Расіі і Украіны прывядзе да прамога ўварвання расійскага войска на ўкраінскую тэрыторыю.

У такім выпадку, падкрэсліваецца ў рэзалюцыі, ЕС неабходна неадкладна спыніць імпарт расійскіх нафты і газу, замарозіць актывы звязаных з Крамлём алігархаў і ануляваць дзеянне выдадзеных ім віз.

Акрамя гэтага, аўтары рэзалюцыі мяркуюць, што Расію ў выпадку агрэсіі супраць Украіны неабходна будзе выключыць з сістэмы плацяжоў SWIFT.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0