Скрыншот з відэа зрыву спектакля

Скрыншот з відэа зрыву спектакля

У Маскве праводзіцца даследчая праверка з-за фальшывага ананімнага паведамлення аб мініраванні будынка Расійскага тэатра дакументальнай п'есы Тэатр.doc, праз што 1 мая давялося перапыніць спектакль «Суседзі» аб пратэстах у Беларусі, паведаміла крыніца ў праваахоўных органах агенцтву ТАСС.

«Напярэдадні ў 19.58 у дзяжурную частку аддзела МУС Расіі па раёне Замаскварэчча паступіла інфармацыя, што будынак тэатра на Садоўніцкай набярэжнай замініраваны. На месца былі накіраваны супрацоўнікі паліцыі з кінолагам. Падчас праверкі выбухованебяспечныя прадметы і выбуховыя рэчывы выяўленыя не былі, інфармацыя пра пагрозу выбуху апынулася ілжывай», — сказаў суразмоўца агенцтва. Па яго словах, з будынка тэатра пасля паведамлення аб мініраванні былі эвакуяваныя 55 чалавек. 

Гэта ўжо не першы інцыдэнт, звязаны з дзейнасцю Тэатра.doc. Так, у 2018 годзе спектакль «Катаванні», які павінны былі паказаць у Санкт-Пецярбургу ў дзень горада, 27 мая, быў адменены праз ціск ФСБ. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0