«Большасць людзей спажываюць у два разы больш солі за рэкамендаваныя СААЗ 5 грамаў штодня, падвяргаючы сябе вялікай рызыцы сардэчных захворванняў і інсульту, ад якіх кожны год паміраюць, паводле ацэнак, 3 млн людзей», — нагадала арганізацыя. У новым дакладзе СААЗ прывялі «глабальныя арыенціры для ўзроўню натрыю ў больш чым 60 харчовых катэгорыях», што дапаможа «палепшыць дыеты і выратаваць жыцці», піша ТАСС.

Актуальнасць такой публікацыі эксперты патлумачылі ў прыватнасці тым, што спажыванне «перапрацаваных прадуктаў харчавання хутка павышае паступленне натрыю» ў арганізм людзей. Пры гэтым нярэдка ў розных краінах аднолькавыя прадукты ўтрымліваюць розную колькасць солі. Таму СААЗ прадставіла «гарманізаваныя глабальныя арыенціры», якія дапамогуць дзяржавам ставіць мэты па зніжэнні спажывання солі і стымуляваць да адпаведных крокаў харчовую прамысловасць.

Арганізацыя нагадала, што задача ў памяншэнні спажывання солі на 30% да 2025 года. Такое рашэнне прыняла ў 2013 годзе Сусветная асамблея аховы здароўя.

«Большасць людзей не ведаюць, колькі солі яны спажываюць, — заявіў у сувязі з публікацыяй дакладу генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэйесус. — Неабходна, каб краіны выпрацавалі палітыку па зніжэнні яе спажывання і насельніцтву далі інфармацыю, якая дазваляе зрабіць правільны выбар».

Як адзначаецца ў дакладзе, СААЗ «пачала распрацоўваць глабальныя арыенціры для ўзроўняў утрымання натрыю ў прадуктах ў 2020 годзе». Гэтая праца ўлічвае «досвед краін і рэгіёнаў, якія ставяць мэты для ўзроўняў натрыю розных катэгорый прадуктаў».

«Празмерная колькасць натрыю ў дыеце павышае крывяны ціск і, як вынік, павялічвае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў», — канстатавалі эксперты. Зніжэнне ж спажывання солі памяншае гэту рызыку, а таксама небяспеку развіцця хранічных хвароб нырак, печані, атлусцення і раку страўніка, рэзюмавалі аўтары дакладу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0