Фота Pixabay

Фота Pixabay

47-гадовую жанчыну абвінавачвалі ў крадзяжы мільёна еўра ў нямецкай фірмы па вытворчасці сонечнай энергіі, дзе яна працавала. Аднак у сакавіку 2020 года бацькі жанчыны паведамілі, што іх дачка загінула ў аўтакатастрофе, піша BBC.

Тым не менш, фірма наняла прыватных дэтэктываў, якія праз сацыяльныя сеткі высветлілі, што ў абвінавачанай быў вялікі чорны пудзель.

Днямі дэтэктывы высачылі жанчыну на шыкоўнай віле на Маёрцы пасля таго, як на востраве заўважылі мужчыну з чорным пудзелем, якога вельмі рэдка можна сустрэць на востраве.

Высветлілася, што жанчына інсцэніравала ўласную смерць і ўвесь гэты час жыла на востраве з падробленымі дакументамі.

Жанчыну арыштавала іспанская паліцыя, але потым яе выпусцілі пад заклад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0