З таго часу, як у снежні былі зарэгістраваныя першыя вакцыны супраць кавіду, ЗША вакцынавалі каля трэці насельніцтва, паведамляе The Wall Street Journal. Гэтай лічбы недастаткова, каб дасягнуць калектыўнага імунітэту, але краіна дасягнула пераломнага моманту — 40% вакцынаванага насельніцтва, што многія эксперты лічаць важным парогам, пасля якога колькасць выпадкаў заражэння зніжаецца.

Статыстыка ў ЗША паказвае, што па меры таго, як усё больш жыхароў атрымлівалі першую дозу вакцыны, штодзённыя паказнікі захворвання ў асноўным не змяняліся. Аднак сітуацыя рэзка змянілася, як толькі было вакцынавана 40% насельніцтва.

У 10 штатах з самымі высокімі паказнікамі вакцынацыі было зафіксавана рэзкае зніжэнне колькасці выпадкаў каранавіруса. Гэта значна адрознівалася ад тых штатаў, дзе ўвесь час назіралася меншая захворвальнасць. Там вакцынацыя ажыццяўлялася марудней, у выніку чаго рэзкага зніжэння колькасці выпадкаў кавіду не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0