Па новай традыцыі ў Мінску святкаванне Дня Перамогі пачалося салютамі ў 23:34 8 мая.
Карэспандэнты «Нашай Нівы» назіралі феерверкі ў гэты час у розных раёнах горада.
Раней у 23:34 жыхары беларускіх гарадоў салютамі сустракалі Новы год. Гэта робіцца ў знак ушанавання ўдзельнікаў руху за свабодныя выбары, многія з якіх былі асуджаныя па артыкуле 23.34 КаАП.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ад апошніх выбараў у краіне адбылося 34 911 затрыманняў.





