«Я ніколі не магла падумаць, што такі дэкрэт давядзецца прымаць у нашай краіне, — цытуе старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву агенцтва БелТА. — Таму што свет, спакой, гарантыі — гэта ўсё тое, што было забяспечана ў нашай краіне заўсёды. І сёння мы робім усё. Але з'явіліся сілы, якія хочуць умяшацца ў наша жыццё, у жыццё нашай краіны, народа», — сказала Наталля Качанава.

Яна падкрэсліла, што ні ў якім разе нельга дапусціць, каб гэты дэкрэт давялося калі-небудзь рэалізоўваць.

«Але яго трэба было прымаць, каб паказаць, што ніхто тут сёння, як прэзідэнт кажа, не трымаецца дрыготкімі рукамі за ўладу. Мы хочам зрабіць усё, каб у краіне былі мір і спакой», — заявіла Наталля Качанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0