У Гарадоцкім раёне ў ДТЗ загінуў веласіпедыст і пацярпела малалетняе дзіця, паведамляе МУС.
ДТЗ адбылося ўвечары 9 мая на 15-м км аўтадарогі Гарадок - Вярэчча. Сутыкненне з аўтамабілем Renault здарылася ў момант выезду 42-гадовага веласіпедыста з ляснога масіву на праезную частку. Ад удару мужчына загінуў на месцы, а 5-гадовая дзяўчынка, якая перавозілася на раме ровара, з траўмамі шпіталізаваная. 30-гадовы кіроўца легкавіка не пацярпеў.