Ёсць у спісе і Беларусь, Расія і Украіна, паведамляе toursoyuz.by.

Для ўезду ў Грэцыю неабходна запоўніць форму на сайце ww.travel.gov.gr (не пазней, чым за дзень да прыбыцця, неабходна прад'явіць QR-код або пацвярджэнне з электроннай пошты пры ўездзе), а таксама даць адзін з наступных дакументаў:

— даведка аб наяўнасці адмоўнага ПЛР-тэсту за 72 гадзіны да вылету для дарослых і дзяцей ад 5 гадоў.

— даведка аб вакцынацыі больш за 14-ці дзён (у тым ліку «Спутнікам V»).

— даведка аб перанесеным захворванні або тэст на антыцелы, сапраўдныя ад 2 да 9 месяцаў з дня выдачы.

Візавы цэнтр Грэцыі ў Мінску таксама пачаў працу, у найбліжэйшы час пачнецца падача дакументаў.

Па прыездзе ў Беларусь пасля наведвання Грэцыі дзейнічае правіла самаізаляцыі на 10 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0