Магілёўскаму журналісту Уладзіміру Лапцэвічу далі 20 сутак
Журналіст партала «Магілёўскі рэгіён» Уладзімір Лапцэвіч пакараны 20 суткамі арышту.
Столькі ж сутак атрымаў сёння і журналіст Аляксандр Буракоў.
Лапцэвіча і Буракова затрымалі ў сераду падчас асвятлення працэсу над Паўлам Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі», што пачаўся ў Магілёве 12 мая.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ