27 красавіка затрымалі 31-гадовага стэндапера Цярэнція Марыніча. На хлопца склалі пратакол за дробнае хуліганства па арт. 19.1 КаАП, якое ён нібыта здзейсніў ужо на тэрыторыі Першамайскага РУУС. За гэта суддзя Анастасія Ляйкоўская арыштавала Марыніча на 15 сутак.

Як пішуць праваабаронцы, 15 мая стала вядома, што Цярэнція таемна асудзілі ў выходны дзень 10 мая ўжо па новым пратаколе па арт. 19.10 КаАП (Прапаганда ці публічная дэманстрацыя, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі). Вынік — 15 сутак.

Агулам на сутках Марыніч правядзе амаль месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0