Справу разглядаў суддзя Андрэй Млечка. Бок абвінавачання падтрымліваў пракурор Таратынка. Пацярпелыя — Хоміч, Дзмітрый Агіевіч, Андрэй Свядыш.

Пракурор Таратынка заявіў, што віна Аляксандра Раентава цалкам даказаная па ўсіх складах прадстаўленага абвінавачвання.

Было даказана, што Раентаў быў адміністратарам чата «Палігон». З паказанняў пацярпелага Хоміча вынікае, што Раентаў удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 29 жніўня, а таксама кіраваў натоўпам, паказваючы напрамак руху.

15 лістапада ён сустрэўся з групай грамадзян і прайшоў з імі па маршруце і затым выйшаў на праезную частку на вуліцы Някрасава. На дыску з аператыўнага назірання відаць, што група цалкам займала праезную частку, чым перашкаджала руху грамадскага транспарту.

З аналізу паведамленняў чата «Палігон» зафіксавана распаўсюджванне дэструктыўнай інфармацыі.

Паказанні сведак, што Раентаў не заклікаў іх да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, не могуць быць прынятыя судом, бо асобы некампетэнтныя і аказваюць садзейнічанне Раентаву. А адзін з іх прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

«З чэрвеня па снежань арганізоўваў групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што відаць з таго, што ён арганізоўваў збор удзельнікаў шляхам размяшчэння паведамленняў у чаце, кіраваў іх дзеяннямі, меў зносіны з удзельнікамі несанкцыянаваных мерапрыемстваў», кажа пракурор.

Актыўна супраціўляўся з ужываннем гвалту: хапаў пацярпелага Агіевіча 29 жніўня ў тралейбусе за перадплечча, што відаць на відэазапісе.

Пракурор прасіў пакараць Раентава па ч.1 арт 342 КК — пазбаўленнем волі на тры гады, па ч.2 арт. 363 — таксама пазбаўленнем волі на тры гады.

Шляхам частковага складання пакаранняў суддзя прызначыў 5 гадоў у калоніі агульнага рэжыму.

Таксама спагнаць на карысць пацярпелага Сведыша 1000 рублёў маральнай кампенсацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0