spring96.org

Мужчыну абвінавачваюць у абразе двух супрацоўнікаў міліцыі і судзяць паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады»), піша spring96.org.

Нібыта ён у каментарах у сацыяльных сетках негатыўна выказаўся аб супрацоўніку УУС Бабруйскага гарвыканкама і амапаўца. Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Да суда мужчына быў пад падпіскай аб нявыездзе і неразгалошванні таямніцы следства.

30 красавіка стала вядома, што Сяргей Гурло не будзе фігурантам справы за «арганізацыю масавых беспарадкаў», пра што ён атрымаў адпаведны ліст.

Пасля 10 жніўня 2020 года яго некалькі разоў затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру