На выставе-форуме «Ахова здароўя Беларусі — 2021» арганізуюць вакцынацыю ўсіх ахвотных супраць інфекцыі COVID-19 з выкарыстаннем «Спутніка V», паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Выстава-форум «Ахова здароўя Беларусі» пачынае працу 18 мая. Цяпер у павільёне на пр. Пераможцаў, 20/2 ідуць апошнія падрыхтоўкі да адкрыцця.
На выставе ў спецыяльным медыцынскім модулі будзе арганізавана вакцынацыя ўсіх жадаючых супраць інфекцыі COVID-19. Лекавы прэпарат вытворчасці «Генериум» (Расія) / «Белмедпрэпараты» (Беларусь) з'яўляецца камбінаванай вектарнай вакцынай.
Працэдура зойме менш за гадзіну. Яна складаецца з папярэдняга агляду доктарам, падрыхтоўкі прэпарата (размарожванне), увядзення вакцыны і назірання за вакцынаваным на працягу 30 хвілін пасля прышчэпкі.