Фота з сацыяльных сетак

Фота з сацыяльных сетак

Мужчыну абвінавачвалі у абразе двух супрацоўнікаў міліцыі і судзілі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады).

Нібыта ён у каментарах у сацыяльных сетках негатыўна выказаўся аб супрацоўніку УУС Бабруйскага гарвыканкама і амапаўца. Да суда мужчына быў пад падпіскай аб нявыездзе і неразгалошванні таямніцы следства.

Пасля 10 жніўня 2020 года яго некалькі разоў затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

Сёння ў судзе быў агучаны прысуд: паўтары года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія).

Сяргей Гурло таксама павінен выплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры дзвюх тысяч рублёў.

Пасля суда прафсаюзны актывіст паведаміў, што сваёй віны не прызнае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0