Пакуль статус Алены Талкачовай не вызначаны. З ёй у кватэры адвакат Мінскай калегіі адвакатаў Таццяна Курадавец. Суседзяў Алены панятымі не пусцілі. Разам з супрацоўнікамі ДФР прыйшлі яшчэ двое мужчын у цёмным.

«Пастанова аб правядзенні ператрусу ад 18 мая 2021 года зацверджаная намеснікам дырэктара ДФР КДК палкоўнікам фінансавай міліцыі Пракапуком. Санкцыянавана генпракурорам Андрэем Шведам.

У вытворчасці ДФР КДК знаходзіцца крымінальная справа №21088000009 паводле падазрэння Чэкінай Л. Ю. за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 6 арт. 16 ч. 2 арт. 242 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў».

У ходзе расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што дырэктар ТАА «Тут Бай медыя» Чэкіна Л. Ю., дзейнічаючы ў групе з галоўным бухгалтарам названага ТАА Асад А. В. пры саўдзеле іншых асоб, ухіліліся ад выплаты ПДВ за 2020 год у асабліва буйным памеры, гаворыцца ў паведамленні.

У Tut.by і дахаты да Марыны Золатавай прыйшлі сілавікі. Сайт заблакаваны

КДК: У дачыненні да службовых асоб Tut.by распачата крымінальная справа па нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры

У доме, дзе жыве галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава, выламалі дзверы ў агульны тамбур

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0