18 мая ў судзе Савецкага раёна суддзя Сяргей Шаціла разглядзеў справу Алены Гаўрылавай.
Яна патлумачыла, што ў той дзень спявала розныя песні, сярод якіх была і песня «Муры» — менавіта яна стала прычынай затрымання. Таму суддзя Шаціла вырашыў пацікавіцца, што яна азначае. Алена адказала, што гэтая песня пра «каталонскага музыку: ён спяваў, а людзі паўтаралі яго песні». Але сведка-міліцыянт не пагадзіўся і заявіў, што песня носіць палітычны характар.
Суддзя таксама цікавіўся, ці спыняліся каля жанчыны людзі, але Алена адказала адмоўна. У выніку, суддзя Шаціла палічыў віну Гаўрылавай цалкам даказанай, а спеў песні «Муры» — несанкцыянаваным культурным мерапрыемствам.
Вынік — 10 сутак.