Стала вядома, што на 72 гадзіны затрыманая намеснік галоўнага рэдактара Tut.by Вольга Лойка. Яна знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна.

Яе працэсуальны статус пакуль невядомы. Вольга з раніцы была ў офісе рэдакцыі, там яе і затрымалі.

Таксама вядома пра затрыманне на 72 гадзіны журналісткі Алены Талкачовай.

Са слоў мужа галоўнага рэдактара Марыны Золатавай, адваката да яе не пусцілі, таму што сёння не будзе следчых дзеянняў.

Наколькі зразумеў яе муж, яна ў статусе падазраванай. Золатавай сказалі, што яе адвязуць на Акрэсціна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?