Ператрусы ў офісах Tut.by, а таксама ў дамах супрацоўнікаў, з фіктыўнай нагоды расследавання падатковага махлярства з’яўляюцца апошнімі ў серыі карных мер, накіраваных супраць сродку масавай інфармацыі, чыё галоўнае «злачынства» палягае ў аб’ектыўным асвятленнi мірных пратэстаў супраць сфальсіфікаваных выбараў 2020 года і гвалтоўных і жорсткіх дзеянняў рэжыму ў адказ.

Улады пазбавілі Tut.by прававога статусу СМІ, журналістаў партала штрафавалі і кідалі ў турму, яны падвяргаліся фізічным нападам. Улады неаднаразова паклёпнічалі на партал і пагражалі яму. Вэб-сайт tut.by быў заблакаваны — улады, здаецца, маюць намер паралізаваць яго працу, абвінаваціўшы ў парушэннях падатковага заканадаўства. Гэтыя спробы выкараніць незалежнае мысленне — у духу горшых падзей мінулага стагоддзя. Беларусь узяла на сябе міжнародныя абавязацельствы паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, і Злучаныя Штаты чакаюць, што Беларусь гэтыя абавязацельствы будзе выконваць.

Злучаныя Штаты зноў заклікаюць пакласці канец рэпрэсіям супраць незалежных СМІ, мірных пратэстоўцаў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці і заклікаюць да прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто здзейсніў злоўжыванні. Злучаныя Штаты выступаюць у падтрымку суверэннай і незалежнай Беларусі, якая прытрымліваецца міжнародных абавязацельстваў па абароне правоў чалавека».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0